?

Log in

Previous 10

Sep. 23rd, 2011

Кельтскі крыж

For Paulina

Значыцца так: збіраліся мы ехаць учатырох, але ў апошні момант адна дзяўчынка саскочыла (патэлефанавала мне і сказала за гадзіну да ад'езду, што яе не пускаюць). Тэлефануе Ілля і кажа, што выходзіць да мяне. Сяжу чакаю. Тэлефануе Іванка і кажа: ''Раман, прабач, але ў мяне не атрымоўваецца!'' Я, піпец злы! Кажу: ''Мля, учора ўсе збіраліся ехаць, а сёння толькі я з Ільлёй, ну і ладна і г.д.''. Іванка такая: ''Раман, спакойна, я пажартавала! Зараз пасяжу гадзінку ў аўташколе і да цябе''. Окейкаю. Прыходзіць Ілля, кажу што да як - сядзім чакаем гэтае дзіцё. Гадзіна мінула, паўтары яе няма. Тэлефаную. Іванка шэптам: ''Я яшчэ на занятках''. Праз поўгадзіны прыходзіць. На гадзінніку 12 ( а любы аўтаспын пачынаецца гадзінаў у 7-8). Мой тата падківае нас на трасу. Першая фраза на трасе Іванкі ''нас адсюль не забяруць'' (гэты выраз я слухаў увесь шлях ад Светлага да Кіева). Вырашаем, што пакуль не будзем разбівацца на пары, а будзем спрабаваць дабрацца ўтрох (а гэта цяжкавата). Пастаялі пад Светлым хвілін 5 нас забіраюць. Падкідваюць км 30. Пастаялі яшчэ хвілін 20 нас бусік падвозіць яшчэ км на 70. Мы на пазітыве. Усе радасныя спын ідзе. Пасля нас нейкія хлопцы з Дагестану падабралі. Іванка цпачатку панікавала, не нашыя яны, чарнявыя... Але пасля забіла :) Дабраліся з добрымі людзьмі да мяжы. Мяжу перайшлі пешшу. Уражанняў мора! Ніхто ніколі мяжу так не пераходзіў))) Далей ужо на Украіне мы злавілі нейкага хлопца вясковага. Ён займаўся гандлем яблыкаў па вёсках і ён нас з сабою па вёсках прымежных добра павазіў. Ужо павечарэла. Ён нас накарміў у машыне. Іванка з Іллёй на прапанову паесці адмовіліся, а я,наадварот, згадзіўся. Уплятаў каўбасу з хлебах за 2 шчакі. Пасля і Ілля далучыўся. Іванка ад спакусы ўтрымалася. Хлопец спыніў нас каля запраўкі і папрасіў прабачэння, што не адразу завёз нас туды, куды нам трэба і даў свой нумар тэлефону на ўсялякі выпадак. Стаім. Цёямнее. Кажу, трэба хутка намёт раскладваць. Іванка ніўякую! Хачу, кажа, сёння ў Кіеў і хоць ты што хочаш... А калі цёмна, людзі рэдка спыняюцца, ты больш мы ўтрох. Стаім гадзіну. Спыняецца нейкі дзядзя і кажа, што едзе ў Чарнігаў: мы сядаем. Дзядзя запытвае адкуль мы і пачуўшы адказ, што мы з Беларусі,  пачынае распавядаць нам як у нас добра. Тут Ілля з Іванкай убачылі хто такія палітолагі і што яны могуць. Я дзядзю задавіў інтэлектам і расказаў, што сапраўды адбываецца на Беларусі. Іванка з Іллёй слухалі з захапленнем і паддаквалі :) Дзядзя высадзіў нас на пад'езде у Чарнігаў каля 22 гадзінаў. Стаім. Цёмна. Нас не бачна. Іванка змірылася, што ў Кіеў сёння не патрапіць. Пайшлі раскладваць намёт. Іванка падсвечвае тэлефонам, а мы з Іллёй навошчук майструем :) Атрымалася добра! Іванка поўная рашучасці ставіць будзік на 5 раніцы і кажа як сонца ўстане так і паедзем. Я прамаўчаў, але пра сябе падумаў ну-ну :) Гадзіну недзе мы яшчэ розную фігню адзін аднаму ў намёце распавядалі, пасля заснулі.  
Прачынаемся а 8 раніцы. Якія нафіг будзікі?! Ніхто нічога не чуў. Усе смешныя, памятыя пасля сну. Ідзем на трасу. А траса аб'яздная. Па ёй ў асноўным фуры ездзяць. Прайшліся пару кіламетраў, выбралі добрае месца, стаім чакаем. Мінула гадзіна ніхто не спыняецца. Вырашылі падзяліцца (так лягчэй машыну злавіць). Ілля кажа: хачу сам паспрабаваць праехацца, я ўжо ўсяму навучыўся, таму ты едзь і Іванкай, а я 1. Дамаўляемся, што сустрэнемся за 20 км да Кіева каля знаку ў'езд у горад Дубкі (ці неяк так). Мы з Іванкай хаваемся. Ён спыняе машыну за 10 хвілін і едзе. Мы з Іванкай таксама на пафасе зараз і мы зловім. Стаім гадзіну. Ніфіга. Две. Ніфіга. Амаль 3-я гадзіна мінуе, я кажу: Іванка, трэба ісці ў Чарнігаў, а адтуль лавіць машыну. Яна згадзілася. Глядзім на знак. Чарнігаў - 1 км. Думаем, фігня прайсціся. Ідзем 10 хвілін, 30, гадзіну. Чарнігава не бачна. Разумеем, што нейкая сука замалявала другую лічубку каля 1... І км можа быць ад 10 да 19. Гадзіны за 2,5 мы даходзім да горада. Я забраў ў Іванкі заплечнік яе, сам з намётам і 2-мя заплечнікамі... Сілы на мінімуме. Запытваем у мясцовых дзе траса. Нам распавядаюць. Едзем на яе аўтобусам гарадскім. І на гэтай трасе за некалькі хвілін ловім машыну. Чувак нас падвёз км на 100. ( А ўвесь гэты час 2,5 гадзіны пакуль мы стаялі на трасе, 2,5 пакуль ішлі ў Чарнігаў Ілля стаіць каля знаку і нас чакае). Спыніў ён нас за 30 км ад Іллі. Там нас падабралі нейкі бацюшка праваслаўны і матушка, нешта нам распавядалі хвілін 40. Прыязджаем. Выходзім каля знаку, а Іллі няма :( Мы ў шоку, бо ў яго не тэлефона, не грошаў украінскіх, нічога... Каля знаку, дзе павінен стаяць Ілля жанчына прадавала кавуны. Падыходжу запытваю: не бачылі тут хлопца. Яна кажа: бачыла, стаяў тут гадзінаў 7, а хвілін 20 таму злавіў машыну і паехаў у бок Кіева. Мы з Іванкай, бляяяя, што рабіць. Кажу: трэба ехаць у Кіеў і там шукаць яго ў 3-х месцах: вакзал, майдан, кіева-пячэрскай лаўры. Іванка згаджаецца. Едзем. І, о цуд! Сустракаем яго ў мятро, каля вакзалу. Ён нас спачатку хацеў забіць, але пасля састыў. Гулялі ўсё ноч па Кіеву... Дафіга прыгожых мясцінаў пабачылі, а зраніцы паехалі на Беларусь, бо ў Сяргеевай Дашкі Дзень народзінаў і Іванцы туды сільна трэба было. У выніку ў Кіеве мы пабылі гадзінаў 8. З 21 да 5. Назад ехалі без асаблівых прыгодаў. У адной мясціне затрымаліся крыху. Іванка запанікавала, што не паспее на ДР. Мы падзяліліся. У гэты раз Ілля ехаў з Іванкай, а я 1. Пачакаў пакуль яны зловяць машыну. Выйшаў на трасу і злавіў афігеннага хлопца з Піцера! Размаўлялі з ім. Глядзім гэтая пара стаіць спыняе (іх падвезлі км на 30 усяго). Кажу яму: мае сябры - трэба падабраць. Гэты хлопец давёз нас да самага Гомелю. Высвятлілася, што яны з Іллёй у адным універы вучыліся. Хлопец прапанаваў Іллю з намі завесці ў Светлы, каб ён забраў свае рэчы і разам паехаць у Піцер, але Ілля адмовіў. А так бы зусім з Украіны дадому давезлі. Вось такі ў нас аўтаспын атрымаўся. Усе прыехалі стомленыя, але радасныя!  

Aug. 28th, 2010

Просто дождь

Думкі

Сёння быў у царкве... Яна стаіць каля майго дому, але так атрымалася, што я ніколі ў яе не заходзіў. А сёння спыніўся і зразумеў, што хачу туды зайсці. Зайшоў. Унутры было пуста, усю прастору запаўнялі толькі тры жанчыны, якія прадавалі крыжыкі, іконкі, свечкі і г.д. Прайшоў у цэнтр стаў углядвацца ў іконы, шукаючы ад іх ці то нейкай дапамогі, ці чагосьці іншага, але чаго не ведаю...
І так стала абрыдна ад самога сябе, ад свайго спажывецкага стаўлення да Бога, базуючагася на ўзроўні ''дапамыжы, бо мне дрэнна'', і ніколі не заходзіўшага сюды, калі было добра...
Стаяў даволі доўга, разбіраючыся ў самім сабе... Вырашыў, што так рабіць не прыгожа, набыў две свечкі і паставіў іх за тых, каму гэта можа быць патрэбна.
Я разумею, што ніякая царква не дапаможа цалкам у вырашэнніх якіх бы там ні было жыццёвых праблем, але бачучы свой цяперашні стан, я гатовы спрабаваць, што заўгод. І, дарэчы, іконы, у адрозненні ад людзей, могуць цябе выслухаць і ў іх можна пры жаданні ўбачыць зразуменне, якога так не хапае.
Чаму мы людзі такія глупыя і не разумеем свайго шчасця пакуль яго не згубім...
А яшчэ трэба бачыць шчасце ў кожнай пяшчынцы, галоўнае, каб нехта такімі ж вачыма  бачыў гэтае шчасце з табою і падзяляў яго з табою... Але чаму такое зразуменне прыходзіць позна?
Я памыляўся, калі лічыў сябе разумным і не разумеў такіх простых, але вельмі праўдзівых рэчаў... Каб быць шчаслівым тряба так мала, але без гэтага малога жыццё ўжо не жыццё.

Aug. 27th, 2010

Пустота

Стан душы

Балюча. Вельмі балюча. Такога болю я яшчэ ніколі не адчуваў. І самае паганае, што ва ўсім я вінаваты сам. Я і толькі я, і ад разумення гэтага на душы так кепска, а сэрца так цісне.
Я ніколі не адрозніваўся сынтэментальнасцю, але зараз ... зараз нешта незразумелае творыцца недзе унутры.
Хочацца ісці па вуліцы і крычаць ва ўвесь голас як я кахаю ( і ў задніцу мае дурныя словы пра тое, што я не веру у каханне), хочацца схавацца, знікнуць, хочацца памерці і жыць, смяцца і плакаць, хочацца быць сапраўдным.
Хочацца падтрымкі, негледзячы на тое, што я штодзённа даказваю, што магу жыць без дапамогі іншых. Хочацца камусьці выгаварыцца. А нікога няма. І гэта не перабольшванне, так атрымалася...
Літаральна ўчора я кідаўся на начны патруль, які спрабаваў мяне затрямаць, а сённа ўпершыню за апошнія гадоў 7 я плакаў... Як жа надакучыла быць моцным для ўсіх, як жа хочацца быць простым чалавекам са сваімі слабасцямі, не размаўляць пра палітыку і паліталогію, а наўпрост размаўляць.
Я жа хочацца мець пад бокам сябра, які б мяне зразумеў. Як жа прыемна радавацца дажджу, які б'е ў твар прыкрываючы твае эмоцыі, а ты дарослы 23-гадовы хлопец равеш як белуга, разумеючы сваё бяссіле.
Раней мне падавалася, што я не ўмею кахаць, а ўмею толькі закохвацца, але я на шчасце памыляўся. Дзякуй её за гэта.
І мне абсалютна насраць, калі нехта расчаруецца ва мне, у маёй эмацыянальнай устойлівасці, неперакананасці.
Я кахаю, а гэта больш важнае за нейкія меркаванні з боку.
Я кахаю...

Aug. 23rd, 2010

Save me, please

?

Задаюся пытаннем: навошта патрэбны тэлефон, калі на яго ўсё роўна ніхто не тэлефануе...
Адказу пакуль так і не знаходжу...

Oct. 13th, 2009

Пустота

Hoч

Ужо якую гадзіну не магу заснуць... Сэрца баліць па Беларусі...
У думках:
Бійце ў сэрцы іх – бійце мячамі,не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі аб радзімай старонцы баліць...
...перачытваю невядома які раз...
Над ложкам вісіць сцяг, ад гэтага становіцца крыху лягчэй, але ўсё роўна вельмі балюча...
Мару, каб гэтая ноч скончылася як мага хутчэй...

Feb. 28th, 2009

Скучаю

Каханне - гэта крылы, а не краты

Даўным-даўно тутака не пісаў, а зараз нечакана для сябе адчуў неабходнасць у гэтым... ''У чым справа?'' -  задаю сам сабе гэтае пытанне, але не бачу адказу на паверхні...

Сіжу зараз на ложку, раблю выгляд, што як бы ўсё і добра, што знешне я спакойны, але адчуваю, што нешта не так, нешта глыбока ўнутры гложыць і не дае мне спакою...

Яна зараз не са мною. Не ў тым плане, што мы расталіся ( не, не дай Божа ), а наўпрост яна зараз недзе гуляе са сваім сябрам. Ну і што ў гэтым такога, задаю сам сабе гэтае пытанне, ва ўсіх людзей ёсць сябры і яны праводзяць з імі час - гэта абсалютна натуральная з'ява, і ў канцы канцоў не ўвесь жа час сядзець за кампутарам, не бачучы белага свету, толькі з-за таго, што там заўжды ў стане он-лайн знаходжуся я.

Яна зыйшла і тут адразу стала неяк халодна і неўтульна. Глупа гэта хіба гучыць, але я гэта адчуваю... Адчуваю нейкую не зразумелую самоту... Я ведаю, што праз гадзіну-две яна вернецца і мы зноў будзем перапісвацца, неважна абменьвацца навінамі, сварыцца ці кожны раз як упершыню прызнавацца адзін аднаму ў каханні... Але зараз яе няма. І такая пустоша ўнутры...

Часамі я раблю вельмі непрыемна і сабе і ёй толькі таму, што мой характар не прызнае ніякай канкурэнцыі. Я ведаю, яна кахае мяне. Ёй ніхто ў гэтым свеце больш не патрэбны акрамя мяне ( у гэтым як і ў шмат у чым іншым мы абсалютна падобныя ), але мне цяжка апускаць яе... Яне прыгожая, вельмі прыгожая і часта падабаецца хлопцам... і гэта цяжка. 

Для мяне ў адносінах галоўнае давер... Я рэдка давяраю людзям, бо рэдка ў кімсьці магу быць абсалютна ўпэўнены. Яна выключэнне. Я давяраю ёй цалкам. Я ведаю, што гэта чалавек ніколі мне не здрадзіць ні тое што на справе,  нават у думках. Але я сяжу і... раўную. Дурная рыса не дае спакою... Як можна раўнаваць чалавека, якога кахаеш больш за ўсё на свеце, чалавека, якому цалкам давяраеш, які з'яўляецца сваеасаблівым працягам цябе??? Гэта тупа. Не нават не тупа, гэта ідыятызм... А галоўнае, гэта вельмі крыўдна для яе...

Калі кахаеш не трэба абмяжоўваць ні ў якіх планах, гэта безсэнсоўна... Каханне павінна дарыць крылы, а не садзіць у клетку - так, гэта мае словы і мае думкі. Рацыянальна я ўсё гэта разумею і адчуваю, але кожны раз калі яе няма побач я сціскаю зубы ад адзіноты, бо яна як наркотык без якога ўжо немагчыма жыць... Я не магу яе дзяліць ( нават не дзяліць, а аддаваць магчымаць праводзіць час з ёй камусці іншаму)  з кімсьці іншым, бо я вельмі хвалююся за яе, нібыта за дзіцяці. А яна дарослая, даволі даўно ўжо дарослая і яна любіць свабоду, любіць падтрымліваць стасункі з людзьмі і за гэта я яе таксама кахаю.

Наколькі гэта непраемна, да якое непрыемна, трэба называць рэчы сваімі імёнамі, наколькі гэта балюча будаваць нейкія незразумелыя, нікому не патрэбныя межы для самага каханага чалавека. Трэба неяк вучыцца пазбаўляцца ад гэтай рэўнасці... Хаця не, не рэўнасці!!!! Я зразумеў, гэта не рэўнасць - гэта адносінны эгаізм! І трэба ад яго пазбаўляцца, каб было лягчэй, як ёй так і мне... Бо ў параўнанні з каханнем - гэта рыса нішто.

П.С. Яна толькі што напісала ў асьцы, што забегла на хвілінку дадому, каб забраць флэшку і зноў ненадоўга зыйдзе, бо хоча перапісаць у свайго сябра фільмы. А галоўнае, чарговы раз нагадала, што кахае мяне. Ці можа быць нешта важнейшае за гэта???!!! Адносінны эгаізм - гэта тупа. Свобода каханню!

П.П.С. Калі я пачынаў гэты пост я абсалютна не ведаў чым ён скончыцца. Я пісаў абапіраючыся на свае цяперашнія пачуцці і думкі!

Dec. 25th, 2007

Кельтскі крыж

(no subject)

Вось я і прыехаў на Беларусь... Можаце мяня павіншаваць - на маім рахунку цяпер ужо 10 затрыманняў. Юбілей... 

Nov. 17th, 2007

Кельтскі крыж

Куды мяне панесла???

 А мяне запрасiлi на  R'n'B вечарыну ў Варшаву. Не зусім ведаю, што такое R'n'B і чамусьці мне здаецца, што яно мне не спадабаецца, але згоду даў . Пабачым, што з гэтага атрымаецца ...

Oct. 17th, 2007

Пустота

Непрыемнае...

 Да чаго ж час змяняе людзей. І самае страшнае, што не столькі іншых, колькі мяне самога. Аматар вечарын, дыскатэк, вясёлых і шумных кампаній зараз стаў незнаёмым мне занудай-завучкам, які практычна ўвесь час сядзіць за вучобай і няўтульна адчувае сябе ў асяроддзі людзей, якія весяляцца. Так, менавіта такім я стаў. Як балюча мне было сёння ў гэтым пераканацца, пасля таго, як мой даволі добры знаёмы зайшоў да мяне ў пакой і, выцягнуўшы мяне з-за чытання навуковай канцэпцыі аднаго амерыканскага навукоўца, павёў на студэнцкую вечарыну, дзе сабраліся ўсе добра мне знаёмыя  людзі. Музыка, смех, танцы - гэта тое, чаго мне так бракавала ў апошні час, але незразумелы бар'ер не даў мне ўвайсці ў гэтае кола - я проста сеў на ўскрайку ложка і стаў назіраць за працэсам. Людзі весяліліся, ім было добра, а я хоць і сядзеў са сваім разумным выразам твару, але пачуваўся як бедны сваяк ( прыкрае адчуванне ). Ад усіх запрашэнняў танчыць чамусьці адмаўляўся - я не мог сябе перасіліць. Так працягвалася паўтары гадзіны, а пасля пачаліся павольныя танцы, я не вытрымаў і сыйшоў нікому нічога не сказаўшы. Я адчуваю, што я ўтульней сябе адчуваю сярод кніг, навуковых прац, чым сярод людзей. Я дамогся таго, аб чым раней так марыў! Я стаў прызнаным сярод выкладчыкаў і студэнтаў спецыялістам у галіне паліталогіі, але разам з гэтым стаў замкнёным і нетаварыскім. Бывае так, што да мяне ў пакой ніхто не заходзіць на працягу 3-4 дзён і самае страшнае я стаў да гэтага звыкацца. Як жа прыкра станавіцца адным з такіх людзей, якіх я ніколі не разумеў. А можа быць менавіта такімі павінны быць людзі навукі... Але я не жадаю быць такім... Не ведаю... Безліч думак... Трэба нешта з гэтым рабіць...

Oct. 8th, 2007

Скучаю

Эх, дзяўчаты...

 Столькі часу дарэмна біўся над такой невырашальнай для мужчынскага насельніцтва зямлі праблемай, як асэнсаванне жаночай псіхалогіі, каб сёння ўвечар прачытаць у Аноре дэ Бальзака: " Жанчыны, у сілу нейкага адмысловага склада свайго розуму, звычайна бачаць у чалавеку таленавітым толькі яго недахопы, а ў дурне - толькі яго годнасці." Вось і ўсё і па-іншаму быць не можа. Усё геніяльнае проста. Дзе ж ты раней-та была кніжка Бальзака.Прачытаў бы раней, можа быць жыццё па-іншаму склалася...Ды і дзяўчаты, малайчынкі, маглі б растлумачыць сутнасць сваёй шматступеннай... не ведаю як гэта нават назваць дакладней... логікі...

Previous 10